“Калядная зорка”

Віншуем усіх дзяцей і дарослых з цудоўным святам- Калядамі.

У нашай разнаўзроставай  групе на завяршэнне года культуры, згодна з народнымі традыцыямі, мы падрыхтавалі калядкі. Дзеці старанна рыхтаваліся да яго: даведаліся ў бабуляў, як цікава святкавалі ў мінулыя часы; сумесна з бацькамі вучылі вершы пра каляды; загадзя мы падрыхтавалі  маскі і змайстравалі калядную зорку.

На свежым паветры гучна вадзілі карагоды і спявалі калядныя песні.

А на прыканцы выхавацель Юрэвіч Алла Іванаўна пачаставала дзяцей цукеркамі.

Надоўга застанецца ў памяці дзяцей гэта традыцыйнае зімое свята.

kalyadnaya-zorka

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *